Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Івацэвіцкі раён

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Маці была медыцынскай сястрой, у час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў ваенным палявым шпіталі. Уладзімір Цыркуноў закончыў мясцовую сярэднюю школу (1970), працаваў, служыў у Савецкай арміі (1971–1973).

Анатоль Мікалаевіч Галушка нарадзіўся 20 лютага 1963 года ў вёсцы Магіліцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1980 годзе, скончыўшы Волькаўскую сярэднюю школу, паступіў у Калінінградскае мараходнае вучылішча, бо марыў убачыць свет, падарожнічаць. Перад ад’ездам на вучобу адправіўся на раку Шчару купацца. Няўдала нырнуў і атрымаў адну з самых страшных траўм пазваночніка — кампрэсійны пералом 5-га і 6-га шыйныхпазванкоў, пашкоджанне спіннога мозгу, пасля чаго атрафіраваліся мышцы рук, спіны, ног.

Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў п. Восава Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў г. Балхаш (Казахская ССР). У 1982–1984 гадах служыў у Савецкай арміі. Пасля была работа наладчыкам на мінскім заводзе «Інтэграл».

Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю, а затым вучыўся ў Івацэвічах — у сярэднiх школах № 1 і № 2.

Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Азярцо Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1961 годзе паступіў на факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова закончыў у 1966 годзе. У 1967 годзе Сцяпан Мулярчык быў асістэнтам кафедры электронных матэматычных машын. Затым была вучоба ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Н. Э. Баўмана (Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), мэтавая аспірантура (1968–1971).

Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса дзейнічаў асобна ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Бярозаўскага, Быценскага, Целяханскага, Слонімскага і іншых раёнаў.

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васілія Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

Мікалай Гойшык навучаўся ў польскай школе, а потым – у Яблонкаўскай пачатковай школе. Адзін з першых уступіў у піянеры, марыў стаць у будучым даследчыкам таямніц прыроды.

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 года ў вёсцы Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе. У 1808–1815 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта.

Фама Фаміч Мажэйка нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 года ў вёсцы Скураты Косаўскай гміны Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У дзесяць гадоў застаўся сіратой, выхоўвалі яго бабуля і сёстры. У 1948 годзе закончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы, у 1951 годзе — сямігодку у в. Альшаніца, у 1954 — сярэднюю школу ў г. Косава.

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з вяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 года ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр. Клопаты па гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

Старонка 5 з 8